zloevremia (zloevremia) wrote,
zloevremia
zloevremia

Здзек над мовай.

Старэйшага сына аддалі ў беларускамоўную групу, на апошні год садка. Я ж думаў там усё як мае быць, але на справе выйшаў нейкі жах. А з другога боку, выйшло ўсё так, як заўсёды ў нашай краіне, адміністрацыя проста зрабіла як кажуць " на ад'ябіся")))
Карацей, выхавальніца дала нам спіс дзяцей, быццам бы на мове, так вось у 33-х прозвішчах і імёнах там было 17 памылак. І гэта піша чалавек які выхоўвае беларускамоўную групу, чалавек які мае вышэйшую педагагічную адукацыю. У мяне з маёй тэхнічнай недаадукацыяй, кроў з вачэй цякла. Вельмі хацелася прыляпіць фота гэтага спіса, але не буду паліць.
Нейкія думкі на конт гэтага бардака ў мяне пачалі з'яўляцца ўжо пасля таго спіса які я ўбачыў на дзвярах групы, там былі пералічаны неабходныя для групы рэчы, і вельмі ім неабходная "палавая трапка", ТРАПКА Карл!
Я канешне чалавек не скандальны, але калі ўбачу загадчыцу садка, пастаўлю пытанне так, альбо робіце як трэба, альбо не робіце зусім. Бо не вельмі хочацца каб нашыя дзеці замест прыгожай мовы вывучалі нейкую абракадабру.

Tags: Дзецi, Кіно і немцы, Нечаканачка прыляцела, жыццёвыя форцелi, людзімалюскі, рукажоп
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    default userpic

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

    When you submit the form an invisible reCAPTCHA check will be performed.
    You must follow the Privacy Policy and Google Terms of use.
  • 9 comments