Адпачывальна палітотнае

Зараз знаходжуся ва Украіне, на моры. Калі каму цікава тут цёпла, танна, і ня трэба працаваць. Беларусаў тут процьма, каля кожнага гатэля, па некалькі аўто з нашымі нумарамі, быццам бы і не з'яджаў з Беларусі. Гляджу футбол па телеканале Інтер, цудоўны  украінскі каментатар, адзін толькі штрафны майданчык і удар під поперечину, стварае цудоўны настрой.
Размаўляю з украінцамі на мове, здіўляюцца, але разумеюць)))


Цяпер пра палітоту. Усялікія аўто я бачыў тут, на беларускіх, на малдаўскіх, на польскіх і літоўскіх (адсоткаў на 99, гэта украінцы) Але ёсць тут некаторыя аўто якіх ня шмат, якія стаяць каля гатэляў без нумароў. Увага, пытанне, (рытарычнае) з якой краіны тое сцыкло якое здымае нумары?

Навіны...

Каму цікава канешне. Старшы сын скончыў першы клас, вучыцца з задавальненнем, адзін з лепшых у класе. Малодшы, ўсё такі ж бандыт))) Я, за троху больш чым год, схуднеў на 34 кг, і зараз амаль Апалон, але фотак не пакажу, прыйдзецца паверыць на слова. Калі каму цікава раскажу як, але гэта было не легка.
Заўтра едзем на адпачынак, мо аддуль што напішу, пра мора, пра сонца і алкагольпясок.

(no subject)

Тут некаторыя вырашылі вярнуць ЖЖ ды жыцця, ну што ж тады і я Што небудзь напішу. Ну калі каму цікава ...
Напрыклад вельмі добрая традыцыя ў сям'і з'явілася, валіць з краіны на 3-е ліпеня. У мінулым годзе была Грузія, у гэтым ўсяго толькі Украіна, але мора, сонца і алкаголь пясок.
Так што ўсім прыемна паглядзець на забіты, за нашы грошы асфальт, , а я ў нядзелю адчальваю... 

Дзве рэчы зробленыя ў Бабруйску за якія не сорамна.

Па першае гэта колы. У мяне вось такія. Другую зіму на іх, і толькі добрыя уражанні. Разоў пяць адкопваўся на іх самастойна, па снезе на трасе як па рейках. За 105$  за камплект гэта вельмі крута. Калі параўноўваць з тым што ў мяне было некалі, то яны лепш за Карэйскі "Nexen", ленш за Нокіян выраблены ў расіі, недзе каля Ханкука. Карацей кажучы, калі я іх набываў вельмі сумняваўся ў іх якасці, але яны аказаліся вельмі і вельмі ок.


Другая рэч гэта шклоамывальная вадкасць, за столькі год за стырном, што толькі не ліў. Ад вельмі дарагіх нямецкіх канцэнтратаў, да расійскіх шкломоеў ад якіх пачынаеш ганяць чырвоных кракадзілаў па аўтосу ужо праз некалькі хвілін.
А вось гэтая вадкасць самая лепшая што я ліў у аўто, а на працы, ў зімку, я заліваю недзе бутэльку ў два дні.

сорам

Ведаеце, ёсць такое адчуванне, адчуванне сораму за когосьці, не за сябе. Бачыш па тэлеку як нехта лажае, і становіцца неяк не па сабе, накшталт і чалавека гэтага не ведаеш, а сорамна чамусьці табе.
Так вось відосы гэтага, вельмі крутога,  дзядзькі прымушаюць адчуваць такі вось сорам на усё 148%.
Для прыкладу вось...
З.Ы. нешта відос не лепіцца сюды, трымайце спасылку  https://youtu.be/-M4nin03QwQ

(no subject)

«У нас еще году в 86м была отличная песня про все про это «Волна Патриотизма». Чем дальше живу, тем больше убеждаюсь, что в нашей стране ничего не меняется и никогда не изменится.
Сколько себя помню, всегда существовали массовые так называемые «патриотические» движения, объединяющие отборную воинствующую сволочь. Раньше это были комсомольцы, любера, затем различные народно-патриотические движения типа общества «Память». Сейчас это скинхеды, всяческие «Идущие вместе»... Для всех же остальных в нашей стране единственно возможное состояние — это чемоданное. Здесь нельзя жить. Здесь можно только воевать, болеть, выживать, куда-то пробиваться с боями и потерями. Здесь нет завтрашнего дня. В любой момент тебя могут избить, ограбить, выкинуть в окно электрички инструменты... Издать какой-нибудь новый закон — и лишить тебя всего. В любой момент могут посадить, да и вообще убить без суда и следствия.
Отсюда в умах постоянно рождаются всевозможные замыслы глобального переустройства вселенной, диковинные сектантства, апологии самоубийства и тому подобное. Все мысли направлены не на то, чтобы спокойно жить и что-то планомерно делать, а чтобы как-нибудь лихо отсюда сдристнуть, либо за рубеж, либо в тайгу или какой-нибудь скит, или на тот свет, или вообще в другое измерение.
Наша страна — это беспощадный зловещий полигон. Раз уж здесь очутился, изволь принимать правила игры... Если не сломаешься — ты герой на все времена, а если не вышло — то тебя и нет и не было никогда».
Е. Летов